тлумачэнне слова:
прылажыць, -лажу, -ложыш, -ложыць; закончанае трыванне, што. размоўнае слова Тое, што і прыкласці. Прылажыць палец да вуснаў. Прылажыць намаганні. ▪ Марцін прылажыў вуха да шыбіны і слухаў. Пестрак. [Парамоніха:] — Рамонкам трэба прылажыць [рану], добра гоіць. Лобан. Не хацелася Зосі ва ўсім спавядацца свёкру. Ён сказаў бы дома Тадоры, а тая .. прылажыла б яшчэ ў дзесяць столак і пусціла б пра нявестку славу на ўсё сяло. Крапіва. ••• Прылажыць (прыкласці) рукі да каго-чаго — а) прыняць удзел у чым-н., зрабіць што-н.; б) пабіць каго-н. Раззлаваныя хлопцы добра прыклалі рукі да бандытаў. Арабей. Прылажыць руку да чаго або пад чым — распісацца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com