тлумачэнне слова:
прыкаціць1, -качу, -коціш, -коціць; закончанае трыванне каго-што. 1. Коцячы, наблізіць, даставіць куды-н. Прыкаціць бервяно. ▪ Янушак .. шмыгнуў у бочку з-пад салідолу, якую прыкаціў быў некалі да кароўніка Рыбалтоўскі, каб укапаць яе і паліць вадой. Дайліда. // што. Даставіць саматугам куды-н. (воз, матацыкл і пад.). У гэты ж дзень да .. [механіка] прыкаціў свой веласіпед Несцер Ігнатавіч. Дубоўка. Пакуль настаўнік прыкаціў свой матацыкл да возера, на беразе ўжо гарэў касцёр. Скрыпка. 2. размоўнае слова Прыехаць, прыбыць. Прыкацілі мы ў гарадок на самай лепшай трафейнай машыне. Якімовіч. І вось у бліжэйшую нядзелю пачалі з'язджацца сваякі. Першы прыкаціў у размаляваным вазку дзед Юрка з бабаю Крысяю. С. Александровіч. Аўтобус, нарэшце, прыкаціў, з яго выйшлі пасажыры, што прыехалі з горада. Васілёнак. прыкаціць2, -качу, -коціш, -коціць; закончанае трыванне, каго. размоўнае слова Нарадзіць, прывесці. — Маладзец, сына прыкаціла, — сказала бабка, калі дзіцянё закугакала ў яе на руках. Крапіва.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com