прызначыць

тлумачэнне слова:

  прызначыць, -чу, -чыш, -чыць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Загадзя намеціць каго-, што-н. для якой-н. мэты, патрэбы; даць назначэнне каму-, чаму-н. Прызначыць участак для забудовы. ▪ Раз дырэктар .. [Каліну] прызначыў быць тут, аддаў яму ключы, значыць, ён не мае права пакінуць школу, што б там ні было. Няхай.
    2. каго. Паставіць, накіраваць на якую-н. работу, пасаду і пад. Пасля заканчэння будаўнічай школы [Чабатар] працаваў трохі каменшчыкам, а потым яго прызначылі брыгадзірам. Кулакоўскі. [Тарасевіча] прызначылі загадчыкам сектара эканомікі замест Рымара, якому прапанавалі іншую работу. Арабей. Праз паўгода Міцька быў на практыцы, а пасля яго прызначылі на катэр. Лупсякоў.
    3. што. Загадзя намеціць, вырашыць зрабіць, правесці што-н., звычайна дамовіўшыся аб умовах. Прызначыць сустрэчу. Прызначыць сход. ▪ На сход збіраліся добрых тры гадзіны: прызначылі ў сем, а пачалі а палове адзінаццатай. Шамякін. Збор камітэта Арон прызначыў на нядзелю. Мурашка. // Наканаваць, прадвызначыць. Такі мой лёс: з юнацкіх дзён ён вандраванні мне прызначыў. Дубоўка. // Дамовіцца аб чым-н.; назначыць. Прызначыць час. Прызначыць месца.
    4. што. Устанавіць каму-н. (пенсію, дапамогу і пад.). А рэўком [Кацярыне] паёк прызначыў І грашыма пасабляў. Броўка. Нельга без хвалявання чытаць прашэнні К. Каліноўскага на імя рэктара універсітэта прызначыць яму стыпендыю ці аказаць грашовую дапамогу. С. Александровіч.
    5. што. Прадпісаць, назначыць (лячэнне, прыём лякарства і пад.). [Сабака:] «Дапамажыце, братцы, — просіць. — Прызначце мне ці ўкол які, Ці прыпішыце парашкі, А то дайшоў, што лапы ледзьве носяць». Корбан.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com