тлумачэнне слова:
прыесціся, прыесца; прыядуцца; закончанае трыванне размоўнае слова Надакучыць ад частага ўжывання, аднастайнасці (пра ежу). Праўда, потым яда трохі прыелася, што ўсё адно і адно з дня ў дзень. Гарэцкі. — Доктар казаў, каб без снедання не пускалі. — Не хачу. Прыеўся мне ваш кісель ды чай. Чарнышэвіч. // пераноснае значэнне Страціць цікавасць, прываблівасць для каго-н. Горад мне ўжо так прыеўся, што я нават пазнаваў у твар многіх гараджан. Карпюк. — Там жа [у канцэрце] няма ні рэдактарскай, ні рэжысёрскай выдумкі. Штамп. Самы прымітыўны, які ўжо даўно прыеўся і нам і тэлегледачам. Гаўрылкін. З лініямі не спяшаўся — лічыў нескладанай работай, якая ў момант прыесца. Барадулін.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com