прыдацца

тлумачэнне слова:

  прыдацца1, -дамся, -дасіся, -дасца; -дадзімся, -дасцеся, -дадуцца; прошлы час прыдаўся, -далася, -далося; закончанае трыванне
    1. Аказацца патрэбным, спатрэбіцца; падысці. [Арлоўскі] добра разумеў, што яго ваенныя веды і вопыт вельмі прыдаліся б там, у Іспаніі, у барацьбе супроць фашызму. Паслядовіч. [Мілючок:] — У добрай гаспадарцы ўсё прыдасца. Брыль. — Дзякую за [з]ычлівае слова, — пачціва адказаў Лабановіч, — не ведаю толькі, як прыдамся да працы. Колас.
    2. Выдацца, здарыцца. Сена, як на тое, прыдалося мурожнае, з дзяцелінай і хвошчыкам. Сачанка. Я дабра не спадзяваўся, Я там праўды не чакаў... Нешчаслівы дзень прыдаўся: У той дзень волю пахаваў. Колас.
  прыдацца2, -дасца; прошлы час прыдаўся, -далася, -далося; закончанае трыванне
    1. Дадацца, далучыцца да каго-, чаго-н.; перадацца. Змалку Макар быў упарты, а душой як чыстае дзіця — кожны пакрыўдзіць. Цяпер ўпартасці прыдалося. Асіпенка. — Ад тужлівага вока гора малому прыдасца. Савіцкі.
    2. Здацца, уявіцца. Як Ганне Сымонаўне прыдалося, яны — старэйшы з маладзейшым — і размаўлялі, а ўсе іншыя проста слухалі. Дубоўка. Я знячэўку падхапіўся нават: Можа, гэта проста прыдалося? Гілевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com