тлумачэнне слова:
прыгрэць, -грэю, -грэеш, -грэе; закончанае трыванне 1. Пачаць грэць. Падзьмуў паўднёвы вецер, прыгрэла сонца і ўвачавідкі пастракаціла поле на чорныя плямы. Пальчэўскі. Па-вясноваму прыгрэла сонца. Васілеўская. 2. каго-што. Нагрэць, сагрэць каго-, што-н. Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела. Грахоўскі. — Пакінь, Пакінь мне дачушку маю, Я ў салому яе спавію, Я прыгрэю яе сваім целам. Глебка. 3. пераноснае значэнне; каго. размоўнае слова Аказаць прытулак каму-н., праявіць чулыя адносіны да каго-н., паклапаціцца аб кім-н. Прыгрэць сірату. ▪ [Шота:] Ну, чаго ты прычапіўся: я, я! І я! Абодва добрыя цацы! Рады, што добрыя людзі прыгрэлі, даглядаюць. Губарэвіч. Мы свой кут у слязах пакідалі, Да цябе нас твой голас пазваў, Ты ўсіх нас прыгрэла, Масква! Броўка. ••• Прыгрэць змяю (гадзюку) на (сваіх) грудзях — зрабіць дабро чалавеку, які пазней адплачвае няўдзячнасцю.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com