тлумачэнне слова:
прыгатаваць, -тую, -туеш, -туе; закончанае трыванне, што. 1. Зрабіць, вырабіць што-н. Прыгатаваць лякарства. Прыгатаваць цэментны раствор. // Зварыўшы або апрацаваўшы якім-н. чынам, зрабіць годным для спажывання, яды; згатаваць. Прыгатаваць вячэру. ▪ — Пайшлі! Адпачнеш, паснедаеш, — вось радыскі са смятанай прыгатую. Кулакоўскі. Каву Алесь прыгатаваў духмяную, густую. Шыцік. 2. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць. Маці паклапацілася напхаць мяккі сяннік і прыгатаваць чыстую пасцель. Колас. [Вэня:] — Прыгатуй мне ў дарогу сані, пакладзі пад салому ачышчаныя тушы. Чорны. // і чаго. Падрыхтаваць загадзя; нарыхтаваць. Трэба было прыгатаваць корму свінням нанач. Колас. [Іван:] — Табе маці мяшэчак прыгатавала — возьмеш з сабою. Лобан.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com