прыгажосць

тлумачэнне слова:

  прыгажосць, -і, жаночы род
    1. Уласцівасць прыгожага. Андрэй Міхайлавіч загледзеўся, захоплены невыказнай прыгажосцю вечара, яго моцнымі і яркімі фарбамі. Самуйлёнак. Зіхатлівая прыгажосць гэтай дзяўчыны і незвычайная яе адвага ў гэтым іх болей чым складаным становішчы збівалі .. [Івана] з тропу. Быкаў. Люблю я ў футболе юнацкую сілу. Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка.
    2. Што-н. прыгожае, чароўнае; хараство. Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай паласе, нібы вартавыя. Чарнышэвіч. — Прыгажосць якая, толькі зірні! — Пятро паказаў на раку, што бруілася серабрыстымі пералівамі ўздоўж усёй Набярэжнай вуліцы, на зарэчны луг, застаўлены стагамі, на далёкуюсінюю сцяну лесу. Капусцін. // Прыгожае (агульнае паняцце). Логіка прыгажосці. Паняцце прыгажосці.
    3. Прыгожы знешні выгляд. Кожны стараўся сказаць.. [Тамары Аляксееўне] самы прыемны панямонскі камплімент, а калі ў кага не знаходзілася такога, то хоць адказнаю і таксама прыемнаю ўсмешкаю выказаць сваё захапленне яе прыгажосцю. Колас. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, накрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля.
    4. Прыгажуня. Дакраніся да мяне, прыгажосць, дакраніся, То ж нічога, што сівее галава. Чарнушэвіч.
    5. толькі множны лік (прыгажосці, -ей). Прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам. І ўсе прыгажосці Радзімы На памяць у сэрцы збярог. Кірэенка.
    6. у значэнне выклічнік размоўнае слова Выказвае захапленне, адабрэнне і пад. — Эх, прыгажосць! — ускрыкнуў Максім. Брыль. Хто плошчаю ішоў, звяртаў на дом увагу: Чысцюткі, светлы — прыгажосць! Корбан.
    •••
    Ва ўсёй сваёй прыгажосці — а) ва ўсім сваім харастве, багацці; б) (у іранічным сэнсе) у сапраўдным выглядзе, з усімі недахопамі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com