прываліць

тлумачэнне слова:

  прываліць1, -валю, -валіш, -валіць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Прыперці, прыхіліць да чаго-н. Прываліць бервяно да сцяны. // Прыкрыць, прыціснуць зверху чым-н. Прываліць каменем. ▪ [Снег] прыкрыў, прываліў з восені багну і ваду ў балотах. Сачанка. // безасабовая форма Прыціснуць, прыдушыць. Гэтая дзяўчына пераклала немцам, быццам у лесе сасной прываліла рабочага і патрэбна медыцынская дапамога. Карпюк.
    2. спецыяльны тэрмін Прыстаць, прычаліць (пра судна). Параход прываліў да берага.
    3. размоўнае слова Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці. Раз, ужо ў познюю восень, грамада мужыкоў прываліла ў школу. Колас. Як заўсёды.., на сход прываліла ўся вёска; моладзь — тая наперадзе. Нікановіч. Прывалілі людзі з саду: — Што такое? — Што за гром? Бялевіч. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне У мястэчка за апошні месяц прываліла нямала рознага люду. Навуменка. // пераноснае значэнне З'явіцца, прыйсці (пра што-н. нечаканае або ў вялікай колькасці). [Аўгусцін:] — Чуў, чуў, Мікалай, пра тваю знаходку. Во шчасце прываліла! Паўлаў. Здаецца, ніколі .. [вясны] так пс чакалі, як сёлета. Ажн[о] во яно, прываліла цяпло. Савіцкі. Дабро прываліла ў хату, але да раніцы яго яшчэ трэба добра прыхаваць. Няхай. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Мадэльшчыкаў мала, а новых заказаў многа цяпер прываліла. Чорны.
  прываліць2, -валю, -валіш, -валіць; закончанае трыванне, што.
    Трохі, не поўнасцю зваліць (сукно).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com