тлумачэнне слова:
проста, прыслоўе 1. прыслоўе да просты (у 2, 3, 5, 6, 10 і 11 знач.). 2. Прама, не зварочваючы ўбок. — Я лепш вам раскажу: едзьце проста, потым завернеце крута-крута направа. Якімовіч. 3. Непасрэдна. [Брат] смачна еў сала, кусаючы яго проста з.. невялікага кавалка. Чорны. Партызаны наваліліся спаць проста на зямлю, дзе хто стаяў. Асіпенка. // У злучэнні з прыназоўнікамі надае ім большую дакладнасць; якраз, менавіта. З вяршаліны сарваўся камяк снегу і трапіў [Колю] проста на галаву. Якімовіч. Дом быў на ўзгорку, проста над ракой. З. Астапенка. 4. у значэнне абмежавальнай часціцы. размоўнае слова Толькі, усяго толькі. Мікалай Аляксеевіч хацеў проста пабыць адзін на адзін з гэтым чалавекам, пачуць яго бадзёры голас і смех. Навуменка. А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? А. Вольскі. — Я проста знаёмая доктара. Мележ. 5. у значэнне узмацняльнай часціцы. размоўнае слова Аж, зусім, сапраўды. Два калгасных баяністы, Цымбалісты, скрыпачы Як зайграюць, — проста дзіва, А дзяўчаты падпяюць. Броўка. Бацька — панскі фурман — махнуў у паветры даўжэзнай пугай, якая проста стрэламі заўсёды страляе. Бядуля. Загадае чараўніца — Дваццаць сонцаў загарыцца, Дождж пальецца як з вядра. Проста летняя пара! Муравейка. 6. Наогул. Часцей пачалі наведвацца ў леснічоўку старцы і проста галодныя людзі. С. Александровіч. ••• Проста з моста — адразу, без падрыхтоўкі. Проста так — без асаблівых прычын; без асаблівай мэты, намеру. Проста-такі — тое, што і проста (у 5 знач.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com