тлумачэнне слова:
прорва, -ы, жаночы род 1. Вельмі глыбокі, стромкі абрыў, надзвычай глыбокая расколіна; бездань. Сарвацца ў прорву. ▪ Пячэры клыкі сталактытаў ашчэраць. То раптам тунелі у мроку, то прорва дзвювёрстая збоку. Вялюгін. // Багністае месца; дрыгва. Я рвануўся да.. [Іры], схапіў пад пахі і, ледзь сам не паляцеўшы ў балотную прорву, падняў на бераг, усю мокрую, перапалоханую. Пташнікаў. Балота цягне, засмоктвае ў чорную прорву, усё мацней сціскае грудзі. Аляхновіч. // пераноснае значэнне Бязмежная, вялікая глыбіня. Безупынна звініць ланцуг, і ў прорву бяздоннага ацэментаванага калодзежа з громам ляціць акаванае жалезнымі абручамі драўлянае вядро. Навуменка. 2. пераноснае значэнне Карэннае, прынцыповае разыходжанне ў чым-н. паміж кім-, чым-н. — Маё сэрца цалкам у вашым калгасе. Але між намі, таварышы, — прорва: я — пасялковец. Колас. 3. размоўнае слова Вельмі вялікая колькасць каго-, чаго-н., мноства. Прорва грошай. ▪ Нялёгка было падняць жаночымі рукамі такую прорву зямлі. Васілевіч. — Бач, параць, смажаць, ядуць, п'юць. Накармі такую прорву. Навуменка. 4. размоўнае слова Аб пражэрлівым чалавеку. — Хлопчыка ўзялі. Ды такі ўжо хлопчык.. Прорва нейкая ненасытная — колькі не кармі, мала яму. Дадзіёмаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com