праяснець

тлумачэнне слова:

  праяснець, -ее; закончанае трыванне
    1. Стаць ясным, выразна бачным. Стары працёр хустачкай вочы, абгладзіў вусы, вочы праяснелі. Шынклер.
    2. Стаць спакойным, вясёлым, прыветлівым. Твары суседніх жанчын неяк раптоўна, на адно імгненне, праяснелі ўсмешкай. Пестрак.
    3. Стаць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). Думкі праяснелі. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Сухі, гарачы махорачны дым востра заказытаў у носе, і неяк адразу праяснела ў галаве. М. Стральцоў.
    4. Вызваліцца ад хмар, прасвятлець. Упершыню пасля некалькіх дажджлівых дзён неба праяснела. Жычка. // безасабовая форма Распагодзіцца. Прыпарыла, на яснае неба пасунулася хмара, прайшоў дожджык. Зноў праяснела. Бялевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com