праўда

тлумачэнне слова:

  праўда, -ы, ДМ -дзе, жаночы род
    1. Тое, што адпавядае рэчаіснасці; ісціна. — Вялікая справа — умець данесці да народа бальшавіцкую праўду. Шамякін. Кастусь гаварыў праўду, але гэтыя словы ўзлавалі Сяргея. Шахавец.
    2. Праўдзівасць, правільнасць. [Саша] не думала пра тое, што ў праўду гэтых слоў сама не верыць і што да Цішкі яны не даходзяць. Шамякін. // размоўнае слова Правільнасць, слушнасць. І што яму [прышэльцу] скажаш? нічога, Бо праўда, відаць, з яго боку. Колас. // Праўдзівасць адлюстравання жыццёвых з'яў у мастацкім творы, ігры акцёра на сцэне і пад. [З. Бядуля] імкнуўся знайсці мастацкую праўду новага жыцця. Каваленка. Усё ў гэтай сцэне праўда і ўсё поўна паэзіі. Бярозкін.
    3. Справядлівасць; парадак, заснаваны на справядлівасці. У начальства знайсці праўду Думае старая. Колас.
    4. (з вялікай літары). адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін Назва сярэдневяковых збораў законаў. Руская Праўда.
    5. у значэнне выказнік Ужываецца для пацвярджэння слоў субяседніка, азначае: сапраўды, на самой справе так. Бачыць [купец], і праўда — расце ўдовін сын як на дражджах. Якімовіч.
    6. у значэнне пабочнае слова Сапраўды, на самой справе. Стрэльба, праўда, была дужа старая. Лынькоў.
    7. у значэнне уступальнага злучніка. Хоць (хаця). Калгас сабраў на некаторых участках шмат саломы і мала збожжа. Праўда, ураджай быў высокі. Крапіва.
    •••
    Глядзець праўдзе ў вочы глядзі глядзець.
    І то праўда — азначае згоду са словамі субяседніка.
    Па праўдзе кажучы (сказаць); праўду кажучы (сказаць) глядзі кажучы.
    Праўда вочы коле — непрыемна слухаць пра свае непрыгожыя, непрыстойныя ўчынкі.
    Праўда-матка — сапраўдная, чыстая праўда.
    Праўду (праўду-матку) рэзаць (у вочы) глядзі рэзаць.
    Служыць верай і праўдай глядзі служыць.
    (Усімі) праўдамі і няпраўдамі — усякімі сродкамі.
    Што праўда, то праўда — сапраўды, на самой справе.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com