пратрымаць

тлумачэнне слова:

  пратрымаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне
    1. каго-што. Патрымаць каго-, што-н. (на руках, у зубах, у роце і пад.) некаторы час. Пратрымаць дзіця на руках цэлы вечар.
    2. каго-што. Не адпускаць, прымусіць быць, знаходзіцца дзе-н. некаторы час. А Дануту доўга пратрымалі на Лукішках у турме, думаючы што-небудзь выпытаць. Карпюк. // што. Патрымаць што-н. у сябе, не аддаваць некаторы час. Летась хлопцы пазычылі ў суседняй вёсцы, у сваяка, тоўсты том Гогаля, пратрымалі яго аж дагэтуль, дый то не хочацца аддаваць. Брыль. // што. Захаваць што-н. у пэўным становішчы некаторы час. Пратрымаць акно адчыненым увесь дзень.
    3. каго-што. Прымусіць прабыць каго-н. у якім-н. стане, становішчы некаторы час. Пратрымаць хворага ў пасцелі цэлы тыдзень.
    4. без дапаўнення Прабыць, захавацца, не змяняючыся некаторы час. Мароз пратрымаў два тыдні.
    5. пераноснае значэнне; каго-што. Забяспечыць каго-н. кормам; пракарміць. Цяпер Агаце не да парсюкоў, каб хоць як карову пратрымаць. Сабаленка. У .. [каваля] быў дробны кавалак зямлі, на якім льга было пратрымаць каня і карову. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com