прарваць

тлумачэнне слова:

  прарваць, -рву, -рвеш, -рве; -рвём, -рвяце; закончанае трыванне
    1. што. Разадраць, утварыўшы дзірку. Сухі корань прарваў шынель і прайшоў навылёт. Чорны.
    2. безасабовая форма што. Моцным напорам прамыць дзірку ў чым-н., разбурыць перашкоду (пра ваду). Цяпер не хапае толькі, каб прарвала плаціну, і тады паляціць усё ўніз. Броўка. // без дапаўнення Лопнуць (аб нарыве). Нарыў прарвала.
    3. што. Зламаць супраціўленне, прабіцца, прайсці праз што-н. Прарваць фронт. Прарваць блакаду. ▪ Брыгада прарвала варожую абарону, глыбока ўклінілася ў размяшчэнне немцаў. Мележ.
    4. што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін. Прарваць цукровыя буракі.
    5. што. Парушыць (цішыню, маўчанне і пад.). Раптам у бакавым калідоры цішыню прарваў прарэзлівы мужчынскі крык. Новікаў.
    6. безасабовая форма каго і без дапаўнення размоўнае слова Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння. Нарэшце краўца прарвала: падскочыў з услончыка, насунуў аблавушку і.. рынуўся да дзвярэй. Рылько.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com