прарвацца

тлумачэнне слова:

  прарвацца, -рвуся, -рвешся, -рвецца; -рвёмся, -рвяцеся; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Разадрацца, утварыўшы дзірку. Рукавы на локцях прарваліся.
    2. Сілай, напорам, пераадолеўшы перашкоды, прайсці, уварвацца. У зямлянку з дзвярэй прарвалася вада, яна залівала гліняную падлогу. Гурскі. // Пераадолеўшы супраціўленне, прайсці, прабіцца. — Недзе, кажуць, цэлая наша армія прарвалася з гарматамі, з танкамі. Навуменка. [Камісар:] — Сёння ўначы мы паспрабуем прарвацца па балоце. Нам памогуць. Чыгрынаў. // Пранікнуць, прайсці праз якую-н. перашкоду (аб праменях святла, сонца і інш.). Праз хмары гатова было вось-вось прарвацца сонца. Мележ.
    3. пераноснае значэнне Нечакана і буйна выявіцца, праявіцца (пра якое-н. стрыманае пачуццё, стан). Хваравітая раздражненасць, якая не раз ужо спрабавала прарвацца, раптам хлынула ў Даміры цераз край. Асіпенка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com