тлумачэнне слова:
апісаць, апішу, апішаш, апіша; закончанае трыванне, каго-што. 1. Падрабязна расказаць пра каго-, што-н.; абмаляваць каго-, што-н. сродкамі пісьмовай мовы. Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна. Купала. // пераноснае значэнне Зрабіць тое самае вусна. 2. У сістэматычным парадку пісьмова перадаць асаблівасці, прыметы або склад чаго-н. з навуковай мэтай. Апісаць гаворку. Апісаць старажытны рукапіс. 3. Скласці поўны спіс якіх-н. рэчаў дзеля іх ўліку. Апісаць інвентар. // Зрабіць улік і ацэнку маёмасці пры накладанні на яе арышту. Прыйшла сельсавецкая камісія і апісала малатарню. Чорны. // Завяшчаць што-н. каму-н. Апісаць хату на дзяцей. 4. Начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў. Апісаць акружнасць вакол трохвугольніка. 5. Зрабіць рух па крывой, перамясціцца па крывой. Калі ракета апісала дугу і падала ўжо на зямлю, Арцыховіч.. заўважыў сілуэт салдата. Алешка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com