тлумачэнне слова:
прапа́даць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне Падаць некаторы час (глядзі падаць у 1 знач.). прапада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незакончанае трыванне 1. незакончанае трыванне да прапасці (у 1-4 і 6 знач.). 2. Быць, знаходзіцца дзе-н.; праводзіць час дзе-н. па-за домам. Малыя ўвесь дзень прападалі ў лесе, слухалі птушыныя спевы, збіралі ягады, грыбы. С. Александровіч. Булай прападаў на рабоце амаль увесь час, мог і заначаваць, калі што не ладзілася. Шыцік. 3. Маральна гінуць, апускацца, быць ні да чаго не прыгодным. — А цяпер .. [Хведар] прападае без сталай гаспадыні. Чорны. Так я прападаю, Не маючы долі, Як дуб усыхаю, Плачучы ў няволі. Купала. 4. пераноснае значэнне размоўнае слова Сохнуць, пакутаваць ла кім-н. Дзяўчаты, маладушкі за .. [Новакам] прападалі. Гарэцкі. ••• Дзе наша не прападала — выказванне рашучасці ісці на рызыку.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com