пранесціся

тлумачэнне слова:

  пранесціся, -нясуся, -нясешся, -нясецца; -нясёмся, -несяцеся; прошлы час пранёсся, -неслася і -няслася, -неслася і -няслося; загадны лад пранясіся; закончанае трыванне
    1. Вельмі хутка праехаць, праляцець; прамчацца. Жнівеньскім вечарам па вёсцы з грукатам, узнімаючы пыл, пранеслася тачанка. П. Ткачоў. Цэлая эскадрылля цяжкіх бамбавозаў нізка пранеслася над хатай. Кулакоўскі. // Пра ўяўны рух прадметаў, міма якіх рухаецца чалавек. // Хутка прайсці, прабегчы. Пранесціся па двары. // пераноснае значэнне Прамільгнуць (пра думкі, успаміны і пад.). Маланкай пранеслася здагадка: яго [Чыжыка] заваліла. Лупсякоў.
    2. Хутка прайсці, мінуць (пра час).
    3. Разнесціся, раздацца, прагучаць (пра гукі). Ціхі ўздых пранёсся над палянай і знік, праглынуты імхамі. Лынькоў. — Паўстанцы, стройся! — пранеслася баявая каманда па лясах і балотах... Чарот. // пераноснае значэнне Хутка распаўсюдзіцца, разнесціся (пра чуткі, весткі і пад.). Па батарэі пранеслася чутка, што нас [курсантаў] будуць пасылаць малодшымі камандзірамі ў іншыя батарэі, дывізіёны. Шамякін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com