пранесці

тлумачэнне слова:

  пранесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, -несяце; прошлы час пранёс, -несла і -нясла, -несла і -нясло; загадны лад пранясі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прайсці з ношай якую-н. адлегласць ці які-н. час. Праўда, Аўдоцця разы два хацела сама пранесці малое, але Каця толькі дзякавала і прасіла не клапаціцца. Гаўрылкін.
    2. Несучы каго-, што-н., прайсці міма каго-, чаго-н. Пранесці сцягі міма трыбуны. // Несучы, прасунуць праз што-н. вузкае; даставіць куды-н. Пранесці стол праз дзверы. // размоўнае слова Таемна, непрыкметна несучы што-н., даставіць яго куды-н. Млынар кідае скарынку ў вялікі крапіўны мех, але тут, на складзе, апетыт яго разгараецца. Столькі тут усяго! — Калі можна, дарагі, то я яшчэ пару баначак фарбы прыхвачу. Аканіцы зусім аблезлі. Пранясу — ні адзін чорт не ўбачыць. Навуменка. // пераноснае значэнне Захаваць, зберагчы (пачуцці, думкі і пад.) на працягу доўгага часу. Неба, зоры беларускія І людзей тваіх красу Я на фронце поплеч з рускімі, Нібы песню, пранясу. Астрэйка. Маці, маці!.. Вобраз твой я пранясу ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць. Ермаловіч.
    3. Хутка правезці, прамчаць, пракаціць каго-, што-н. Коні пранеслі нас па вуліцы.
    4. Перамясціць, прымусіць прайсці міма. Вецер пранёс хмару. // пераноснае значэнне; безасабовая форма Прайсці, мінуць (пра бяду, небяспеку і пад.). Чуб з палёгкай уздыхнуў — пранесла. Шамякін.
    5. безасабовая форма размоўнае слова Праслабіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com