прамысловы

тлумачэнне слова:

  прамысловы, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да прамысловасці. Прамысловае прадпрыемства. Прамысловы цэнтр. Прамысловыя фонды. ▪ Загадчык прамысловага аддзела Полацкага гаркома партыі Тамара Аляксандраўна Кажура, дачка бабруйскага чыгуначніка, усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём. Грахоўскі. // Які вырабляецца прамысловасцю. Селянін занёс у горад прадукты і выменяў іх на прамысловыя тавары. Новікаў. // Які валодае развітой прамысловасцю. Прамысловая краіна. Прамысловы раён.
    2. Які мае адносіны да промыслу; звязаны з промыслам. // Які займаецца промыслам (пра чалавека).
    3. Які з'яўляецца аб'ектам промыслу (у 1 знач.), прамысловасці. Прамысловая рыба. ▪ Буравыя вышкі вырасталі і знікалі, аднойчы паказалася нафта, але, як сцвярджалі спецыялісты, — не прамысловая. Навуменка. Белы мядзведзь у высокіх шыротах з'яўляецца амаль адзіным каштоўным прамысловым зверам. Матрунёнак.
    •••
    Прамысловы капітал глядзі капітал.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com