прамінуць

тлумачэнне слова:

  прамінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; закончанае трыванне
    1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н. [Паходня] прамінуў завулак, што вёў дахаты, і пашыбаваў да будынка ў цэнтры вёскі. Хадкевіч. Машына, узнімаючы за сабою пыл, ужо даўно прамінула шэрыя станічныя гароды. Чыгрынаў.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.). Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар. Танк. Мы нават не заўважылі з табою, Як прамінула наша маладосць І мы ўступілі ў сталыя гады. Глебка.
    3. што. Зрабіць пропуск (у пісьме, пры пытанні). Прамінуць радок. Прамінуць дзве старонкі.
    4. пераноснае значэнне; што і з даданы сказ сказам (звычайна з адмоўем). Упусціць выпадак зрабіць, сказаць што-н. Дануся ні аднаго разу не прамінула, каб не сустрэцца са мной. Карпюк. [Далідовіч] не прамінуў выпадку, каб распытаць у сувязных, ці не ведаюць яны што-небудзь пра партызанскага разведчыка, якога захапілі немцы. Шахавец.
    5. пераноснае значэнне; каго-што. Прапусціць, абысці каго-, што-н. На службе аб гэтым канцэрце яшчэ задоўга прагудзелі ўсе вушы, і я вырашыў не прамінуць яго і, канешне, запрасіць Соню. Ракітны. Трэба сачыць, каб нікому лішняга не прыпісаць і нікога не прамінуць. Кавалёў.
    6. пераноснае значэнне; каго-што. Абысці, не закранаючы (у размове, пры абмеркаванні і пад.). Гаворачы пра вобраз масы ў паэме, нельга прамінуць такога моманту, як гістарычная канкрэтнасць. У. Калеснік.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com