пралегчы

тлумачэнне слова:

  пралегчы, -ляжа; -лягуць; прошлы час пралёг, -лягла і -легла, -лягло і -легла; закончанае трыванне
    Прайсці, працягнуцца дзе-н. (пра дарогу, сцежку, граніцу і пад.). Цяпер паміж дрэў праляглі дарожкі, на палянках з'явіліся спартыўныя пляцоўкі. Шыцік. Ды хоць на ўсходзе па лясах пралегла панская граніца, зямля, прыняўшы гэткі прах, ніколі не магла скарыцца. Вялюгін. // З'явіцца, абазначыцца, легчы. Светласці твару надаваў высокі, валікам завіты чуб над ілбом, на якім павуцінкай праляглі маршчынкі. Дуброўскі. І сама яна задумалася, і цень засмучэння пралез на яе маладым і свежым твары. Колас. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне [Марыя Андрэеўна] думала аб нечым сваім, і Туравец адчуў, як між іх пралягла нябачная мяжа. Мележ. [Мікалай Аляксеевіч] выразна, да болю адчуваў, што паміж яго ранейшым і цяперашнім жыццём пралегла рэзкая мяжа, і гэтая мяжа пачалася тут, у калгасе. Навуменка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com