тлумачэнне слова:
практычны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да практыкі (у 1, 2 знач.); звязаны з практыкай, з рэальнымі патрабаваннямі, магчымасцямі. Практычныя вывады. Практычная дзейнасць. Практычная дапамога. ▪ [Зёлкін:] Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. Крапіва. 2. Які займаецца непасрэдна якой-н. справай, непасрэдна кіруе кім-, чым-н. Практычнае кіраўніцтва. 3. Які з'яўляецца прымяненнем ведаў, навыкаў на практыцы. Практычныя заняткі. Практычнае навучанне. 4. Звязаны з прымяненнем на практыцы (якой-н. галіны навукі, ведаў і пад.). Практычная астраномія. Практычная механіка. Практычны курс англійскай мовы. 5. Які добра разбіраецца ў жыццёвых справах; дзелавіты, вопытны. Саханюк быў чалавек практычнага складу. Колас. [Багуцкі:] — Як ты сумяшчаеш свае абавязкі дыспетчара са сваёй.. крыху паэтычнай, мітуслівай, ва ўсякім разе далёка не практычнай натурай? Лынькоў. 6. Выгадны, зручны ў справе; эканомны. Практычны метад. Практычны колер.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com