тлумачэнне слова:
пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; незакончанае трыванне 1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем (зерне, арэхі, насенне). 2. каго-што і без дапаўнення Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.). Ці то ад выпітага халоднага квасу, ці то частачка Аскольдавай радасці перадалася нам, ісці ў «Малінавы цвет» было лёгка, хоць сонца пражыла па-ранейшаму. Пальчэўскі. // пераноснае значэнне Мучыць (пра смагу). Хаця дзень быў халаднаваты, а ноч вільготная, рэзкая, Грушэўскага пражыла смага — каб хоць крыху вады ў рот узяць, усё было б лягчэй. Мурашка. пражы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́; закончанае трыванне 1. Прабыць жывым які-н. час; праіснаваць. Як .. [Гінка] магла пражыць з малым дзіцём без куханаў? Корбан. 2. Прабыць які-н. час, жывучы дзе-н. або як-н. Раечка пражыла ў машыніста Герасіма некалькі дзён, не выходзячы з хаты. Лобан. 3. што. Патраціць на існаванне (грошы, сродкі). Пражыць усе грошы.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com