тлумачэнне слова:
праехаць, -еду, -едзеш, -едзе; закончанае трыванне 1. Перамясціцца ў якім-н. напрамку (на кані, аўтамашыне і інш.). Сурвіла горадам праехаў паволі, каб не трэсла па бруку. Чорны. Падпольшчыкі праехалі па шашы, пасля, кіламетры праз два, збочылі. Новікаў. // Перамясціцца па якім-н. шляху (аб транспарце). Праедзе грузавік, даверху нагружаны бульбай, прамчыць матацыкл. І наступае цішыня. Навуменка. Падвода крыху праехала ў бок лесу і спынілася. Курто. // Прабыць некаторы час у дарозе. Праехаць пяць гадзін. // размоўнае слова Адправіцца куды-н. на чым-н.; паехаць. [Дырэктар:] «Канікулы, няхай хлопцы праедуць у горад, ды і прывучыць іх трэба да самастойнасці, каб ведалі, як і што». Нядзведскі. [Мароз:] — Думаю, Васільевіч, праехаць па калгасах, ярыну паглядзець, як узышла. Лобан. 2. што і без дапаўнення Едучы, мінуць, пакінуць убаку, ззаду. Праехалі яшчэ дзве-тры вёскі. Усюды панавала стоеная цішыня. Навуменка. [Машыністы] праехалі міма вакзала, міма таварнай канторы, мінулі гідраўлічную калонку... Васілёнак. // Едучы, пераадолець якую-н. адлегласць. — Можа нам па дарозе? — Мне ў Варавец, — сказаў Залуцкі. — Тады якраз палавіну дарогі праедзеш. Чыгрынаў. // Едучы, пераадолець што-н. Праехаць балота. ▪ — Добры шафёр усюды праедзе, — запэўніў Алік. Кулакоўскі. // што. Едучы, прапусціць патрэбны прыпынак, пункт, не спыніцца, дзе трэба, у час язды. Нехта праехаў сваю станцыю. Праспаў, прахапіўся на наступнай. Лужанін. 3. Праехацца, пракаціцца. У час летніх канікул юнак гадзінамі прападаў каля трактарыстаў, і для яго было вялікай радасцю праехаць у кабіне машыны. Шымук.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com