тлумачэнне слова:
прадукт, -у, месны склон -кце, мужчынскі род 1. Тое, што атрымліваецца ў выніку працы чалавека. У гэтай будыніне хаваліся галоўныя калгасныя прадукты: зерне, бульба і гародніна. Колас. // Вынік якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н. Матэрыялам літаратурнага вобраза з'яўляецца слова, г. зн. прадукт чалавечай гісторыі. У. Калеснік. 2. Рэч, атрыманая з чаго-н. або патрэбная для атрымання чаго-н. Прадукты хімічнай перапрацоўкі дрэва. 3. звычайна множны лік (прадукты, -аў). Харчовыя прыпасы. На партах у мяшках былі прадукты: мяса, кансервы, сухары. Шамякін. ••• Сукупны грамадскі прадукт — усе матэрыяльныя даброты, створаныя грамадствам за пэўны перыяд (звычайна за год). [Ад лац. productus.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com