тлумачэнне слова:
прадмет, -а, месны склон -меце, мужчынскі род 1. Канкрэтная матэрыяльная з'ява, якая ўспрымаецца органамі пачуццяў як нешта існуючае асобна і якая мае пэўныя ўласцівасці і якасці. Змрокі мякка асядалі на зямлю, робячы прадметы лёгкімі, аднастайна шэрымі. Карпаў. // Рэч, пераважна бытавога ўжытку, якая абслугоўвае тую ці іншую патрэбнасць. Прадметы хатняга ўжытку. 2. З'ява рэчаіснасці, падзея, факт. 3. Тое, што служыць, з'яўляецца аб'ектам, крыніцай і пад. чыёй-н. дзейнасці, мыслі, чыйго-н. пачуцця. Прадмет даследавання. ▪ Прадметам і крыніцай літаратуры.. [Купала] лічыў аб'ектыўную рэчаіснасць, жыццё і працу народа, імкненні і спадзяванні працоўных. Івашын. Прадметам мастацтва з'яўляецца жыццё, чалавек у яго грамадскіх сувязях і адносінах да рэчаіснасці. Конан. 4. Тое, што служыць матэрыялам якой-н. дзейнасці. Большасць сённяшніх чытачоў, відаць, мае прыблізнае ўяўленне аб прадмеце гэтай гаворкі. Лужанін. // Крыніца тых або іншых пачуццяў, перажыванняў. 5. устарэлае слова, устарэлы выраз размоўнае слова Чалавек, які выклікае пачуццё любві, цягі да сябе. — Твой аграном сёння лопнуў бы ад рэўнасці, каб убачыў, як ты выглядаеш, — не ўцярпеў .. [Саша], упікнуў свой ранейшы прадмет захаплення. Васілевіч. 6. Вучэбная дысцыпліна. Віця расказала, якія ў яе адзнакі, якія прадметы даюцца ёй лёгка, якія цяжка. Жычка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com