тлумачэнне слова:
правіла, -а, ніякі род 1. Палажэнне, якое вырашае тую або іншую заканамернасць. Разам [піянеры] рашалі задачы, пісалі дыктоўкі, вучылі правілы. Шыловіч. 2. звычайна множны лік (правілы, правіл). Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н. Правілы вулічнага руху. Захоўваць правілы канспірацыі. 3. Норма паводзін, прывычка. [Камісар] выйшаў з палаткі, каб праверыць перад сваім адпачынкам вартавых, што было ў яго непарушным правілам. Шамякін. У бацькі было правіла: дасягнуў паўналецця — жыві сваім одумам. Навуменка. ••• Складанае трайное правіла — правіла для рашэння задач, у якіх велічыні звязаны прамой і адваротнай прапарцыянальнай залежнасцю. Па ўсіх правілах — так, як трэба. Па ўсіх правілах мастацтва (часцей у іранічным сэнсе) — грунтоўна, акуратна, улічваючы ўсе дэталі пры выкананні чаго-н. Узяць за правіла глядзі узяць. Як правіла — звычайна, пераважна, найчасцей.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com