тлумачэнне слова:
правесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час правёў, -вяла, -вяло; загадны лад правядзе; закончанае трыванне 1. каго-што. Прымусіць або памагчы прайсці куды-н., праз што-н. Туравец запытаўся камандзіра, ці добра ён ведае балота, ці зможа правесці. Мележ. І ўжо ў самыя апошнія дні перад вялікімі баямі атрада на пераправах група партызан Бумажкова правяла патайнымі дарогамі з нямецкага акружэння полк з усім узбраеннем і вайсковым абсталяваннем. Чорны. 2. што. Вызначыць, прачарціць. Правесці граніцу. Правесці лінію. 3. што. Пракласці, збудаваць што-н. — Правялі рэ[йкі] да Цімкавіч. Во стала любата. С. Александровіч. [Косця:] — Я сабраў актыў, і мы вырашылі патрабаваць ад дырэктара перасяліць выкладчыкаў у горад, арганізаваць сталовую, правесці ў кожны пакой радыё. Карпюк. 4. чым па чым. Слізгануць чым-н. па паверхні. [Яўхім] правёў рукой па касе, сцёр прыліплыя мокрыя травінкі. Мележ. [Заранік] правёў рукой па непакорных валасах і, утуліўшы галаву ў плечы, прайшоў за стол прэзідыума. Хадкевіч. 5. каго-што. Паглядзець услед таму, хто (што) аддаляецца, прасачыць (вачыма, позіркам) за кім-, чым-н. Люба падышла да акна і доўгім позіркам правяла Валю. Чорны. 6. што. Ажыццявіць, зрабіць што-н. Правесці сход. ▪ Макушэнка і Ладынін вырашылі ў апошні дзень сяўбы правесці мітынг. Шамякін. 7. каго. Прайсціся, суправаджаючы каго-н. на развітанне. [Хлапец] правёў Зосю на самы хутар. Чорны. // Адправіць каго-н. куды-н. Правесці сына ў армію. 8. што. Дамагчыся ажыццяўлення чаго-н. Правесці пастанову. 9. каго-што. Запісаць, аформіць. [Майбарада] павінен зарабляць больш. А я кожны раз раблю якое-небудзь паскудства, каб не даць яму зарабіць: то не правяду акта на буксоўку, не спішу бензіну на перапал. Скрыган. — Дырэктар правёў мяне загадам на першы курс. Карпюк. 10. што. Пражыць, прабыць які-н. час дзе-н. або якім-н. спосабам. Краеўскі — стары бальшавік, шмат гадоў правёў у ссылцы, дзе страціў здароўе. Гурскі. Правёў хлопчык толькі адзін дзень у вёсцы і адразу засумаваў. С. Александровіч. Ехаў Юрка дамоў з намерам правесці канікулы на беразе рэчкі. Ермаловіч. 11. каго-што. размоўнае слова Ашукаць, перахітрыць. Чарнявы гаварыў ціха, тым не менш яго словы, як сігнал трывогі, трымалі ўсіх у напружанне. — Гэта самы горшы кат, яго цяжка правесці. Няхай. ••• Правесці вокам (вачамі) — бегла агледзець каго-, што-н. Правесці ў жыццё — ажыццявіць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com