правал

тлумачэнне слова:

  правал, -у, мужчынскі род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў праваліцца (у 2 знач.).
    2. Месца, якое правалілася. Вось ужо відаць шырокі чорны правал ля падножжа гары. Арабей. Нягледзячы на тое, што правал у лежаку пагражаў пажарам, санітар і вухам не вёў: ёсць гаспадар, пан Тарбецкі, — няхай ён і правіць. Колас.
    3. Тое, што і праём. Дамы ашчэрваліся чорнымі праваламі вокан. Асіпенка. [Рыгорка] знікаў у правале расчыненых дзвярэй. Дуброўскі.
    4. пераноснае значэнне Поўная няўдача ў якой-н. справе. Шкода не толькі волі, жыцця, а шкода і правалу той работы, якую даручыла яму партыя. Колас. // Раскрыццё (падпольнай арганізацыі). Пасля правалу арганізацыі бацьку майму прыйшлося доўга хавацца. Гарэцкі. // Нездавальняючая адзнака на экзамене.
    5. пераноснае значэнне Адсутнасць яснага ўспрымання ўсяго, што акружае (пры некаторых хваробах, моцным ап'яненні). Як фарсіравалі рэчку — помніць [Баталаў], як абганялі абоз на шашы — таксама. А далей — правал. Асіпенка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com