тлумачэнне слова:
прабаваць, -бую, -буеш, -буе і пробаваць, -бую, -буеш, -буе; незакончанае трыванне 1. што. Правяраць стан або якасць чаго-н. [Кампазітар] прабуе інструмент моцнымі і чулымі пальцамі. Бядуля. Да самага вечара ён цацкаўся з .. [гармонікам] — разглядаў, прабаваў галасы. Чорны. Там, у нізіне, прабуе голас кулік. Навуменка. 2. з інфінітыў Рабіць спробу чаго-н. Але .. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва. Андрэй прабаваў перавесці гаворку на іншае. Чарнышэвіч. Дзяўчаты звіняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць. Чорны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com