тлумачэнне слова:
порах, -у, мужчынскі род 1. Выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца, І пораху хопіць у нас, і свінц[у]. Крапіва. 2. размоўнае слова Пра вельмі жвавага, рухавага чалавека; пра вельмі запальчывага чалавека. Сярод .. [незадаволеных] быў Апанас Хмель, чалавек нецярплівы, словам — іскра, порах. Пестрак. ••• Бяздымны порах — порах, які гарыць без дыму. Дымны порах — выбуховая сумесь з салетры, серы і драўніннага вугалю. Бочка з порахам глядзі бочка. Не нюхаць пораху глядзі нюхаць. Не хапае пораху глядзі хапаць. Пахне порахам глядзі пахнуць. Трымаць порах сухім глядзі трымаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com