плячо

тлумачэнне слова:

  плячо, -а; множны лік плечы, родны склон множны лік плячэй і плеч, давальны склон плячам, творны склон плячамі і плячыма, месны склон (аб) плячах; ніякі род
    1. Частка тулава ад шыі да рукі. Міколку, аднак, было не да смеху, бо ныла балюча плячо. Лынькоў. Рука Віктара ляжала на маім плячы. Савіцкі.
    2. Верхняя частка рукі да локцевага сустава. Пералом пляча.
    3. толькі множны лік (плечы, плячэй і плеч). Тыльны бок тулава ад шыі да пояса; спіна. Немцы, спяшаючыся выскачыць з гэтай смяротнай стыхіі, усё часцей штурхалі людзей у плечы. Шчарбатаў.
    4. спецыяльны тэрмін Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы, якая дзейнічае на рычаг.
    5. спецыяльны тэрмін Частка прадмета або ўчастак чаго-н., размешчаны пад вуглом да яго асноўнай часткі. Плячо бастыёна.
    •••
    Браць ногі на плечы глядзі браць.
    Вынесці на сваіх плячах глядзі вынесці.
    Гара з плячэй звалілася глядзі гара.
    За плячамі — у мінулым (быць, стаяць, мець).
    За плячамі не насіць глядзі насіць.
    Зваліцца з плячэй глядзі зваліцца.
    Зваліць з плячэй глядзі зваліць.
    З плеч далоў глядзі далоў.
    З чужых плячэй — які не падыходзіць па размеру, які раней насіў хто-н. (пра адзежу).
    Касы сажань у плячах глядзі сажань.
    Мець галаву (на плячах, на карку) глядзі мець.
    Націснуць плячамі глядзі націснуць.
    Плячо ў плячо — а) блізка, побач з кім-н.; б) у цесным адзінстве, разам.
    Расправіць плечы глядзі расправіць.
    Ускласці (узваліць) на плечы глядзі ускласці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com