тлумачэнне слова:
плюхнуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне 1. Тое, што і плюхнуцца. Бутэлька не разбілася, а плюхнула ў ваду. Карпюк. Плюхнуў Даніла ў крэсла ля Дзерашавага стала, аж тое з скогатам адсунулася. Шынклер. Збоку, так пачулася Ігнату, плюхнула вада, нібы хто ідзе непадалёк побач з дарогай. Галавач. Дзесь у чаротах плюхне качка. Па лозах пройдзе вецярок... Іверс. 2. што або чаго. размоўнае слова Рэзкім рухам выліць ваду, вадкасць. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак, плюхнула туды вады вядро і пачала ажагом мяшаць. Лобан. // Наліць невялікую колькасць. Калі Тарасюку плюхнулі баланды, ён падхапіў бляшанку і вымеркаваў так, каб сесці поруч з пакалечаным палонным. С. Александровіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com