тлумачэнне слова:
плесці, пляту, пляцеш, пляце; пляцём, плецяце, плятуць; прошлы час плёў, пляла, пляло; загадны лад пляці; незакончанае трыванне, што. 1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і інш.) злучаць у адно цэлае, вырабляць што-н. Плесці кошыкі. Плесці лапці. ▪ І не цураліся дзяўчаты, Плялі вяночкі з красак мне. Колас. 2. пераноснае значэнне размоўнае слова Гаварыць няпраўду, узводзіць паклёп. — Ваша вялікасць, — заявіў Мазарыні, — Англія зноў пляце тайныя інтрыгі супраць Францыі. «ЛіМ». 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Гаварыць што-н. без сэнсу, не думаючы. Той, перш чым адказаць, бадзёра ўсміхаўся і плёў такую бязглуздзіцу, што аканом нічога не мог зразумець. Чарнышэвіч. // і без дапаўнення размоўнае слова Выдумваць, нагаворваць. Зося яшчэ ўсяго не ведала, што пра яе плятуць. Крапіва. — Ай-яй, на такога чалавека і гэтакае плесці, — абураўся Касач. Гурскі. ••• Плесці з дуба вецце — гаварыць абы-што, малоць языком. Плесці кашалі з лапцямі — гаварыць немаведама што, без сэнсу. Плесці лухту — тое, што і вярзці лухту (глядзі вярзці).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com