піянер

тлумачэнне слова:

  піянер, -а, мужчынскі род
    1. Чалавек, які ўпершыню пранік у недаследаваную краіну і пасяліўся там (першапачаткова аб перасяленцах у Паўночную Амерыку).
    2. Той, хто першы пракладвае дарогу ў якой-н. новай галіне; зачынальнік. — Ва ўсякім разе, хлопцы, — казаў Садовіч, — заўтра мы паложым пачатак арганізацыі народных настаўнікаў у Беларусі. Мы будзем піянерамі рэвалюцыйнага арганізаванага руху ў барацьбе супроць праклятага царызму, — крыху рытарычна, але натхнёна скончыў Садовіч. Колас. [Віхура:] — Пройдуць гады, з'явіцца іншая тэхніка, а нас, піянераў будоўлі, усё ж не забудуць, бо мы ўкладаем душу ў справу. Гурскі. Вахтангаў быў піянерам новага, савецкага мастацтва. «Беларусь».
    3. Салдат інжынерных войск у Францыі, Англіі, Германіі і да пачатку 19 ст. ў Расіі; сапёр.
    4. Член дабравольнай дзіцячай камуністычнай арганізацыі. Уступіць у піянеры. ▪ Пад ім [сцягам] піянеры Прыходзяць на зборы. Пры ім, на бязмежным савецкім прасторы, Заўсёды стаіць Каравул ганаровы. Глебка.
      [Ад фр. pionnier.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com