тлумачэнне слова:
піць, п'ю, п'еш, п'е; п'ём, п'яце; прошлы час піў, піла, піло; загадны лад пі; незакончанае трыванне 1. што і без дапаўнення Глытаць якую-н. вадкасць. Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. Цётка Тэкля піла маленькімі глыткамі, смакуючы. Корбан. Прыпарвала. Хлопцы знялі шапкі. Хацелася абаім піць. Гартны. // Убіраць у сябе, удыхаць. — Стыне сэрца ад захаплення... Паветра, як малако: п'еш і ўсё мала. Гартны. 2. без дапаўнення Ужываць у вялікай колькасці спіртныя напіткі; праводзіць час, п'ючы гарэлку, віно. Сустракаючыся са сваякамі і знаёмымі, Міхась шмат піў — часта з раніцы да позняй ночы. Сіўцоў. 3. за каго-што. Выпіваць спіртныя напіткі ў гонар каго-, чаго-н. Кульнулі чарку за Мальвіну, Другую за гаспадара, І госцю выпала пара, Пілі за славу, за айчыну. Колас. ••• Не з хараства ваду піць — не самае галоўнае хараство, прыгажосць. Піць (смактаць, ссаць) кроў — мучыць, прыгнятаць каго-н., здзекавацца з каго-н. Піць мёртвую — піць запоем. Піць нагбом — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе. Як піць даць глядзі даць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com