тлумачэнне слова:
аб'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; загадны лад -едзь; закончанае трыванне, каго-што. 1. Праехаць вакол каго-, чаго-н. Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб'ехаў, аж за галаву ўзяўся. Колас. 2. Праехаць збоку, абмінаючы каго-, што-н. Аб'ехаць камень. ▪ Спярша Зося і намервалася гэта зрабіць, але праз момант нібы апомнілася, махнула нядбайна рукою і, не захацеўшы нават напаіць каня, аб'ехала людзей і схавалася за Цішкавай хатай. Гартны. 3. Едучы, пабыць усюды, у многіх месцах. Ад самае Волгі Да сівых Карпат — Паўсвета на ганку Аб'ехаў мой брат. Астрэйка. Калгасаў ці мала Аб'ехаў араты, Чаму ж так удала Патрапіў у сваты. Куляшоў. 4. Апусціцца, з'ехаць уніз. Як толькі ўбачыў [Іван], што з акон шугае полымя, так і аб'ехаў на зямлю. Дуброўскі. Павязка за ноч аб'ехала, намокла на дажджы. Мележ. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў. Чорны. На дзіва ўсім, нахілілася і аб'ехала падкапаная гара. Бажко. 5. пераноснае значэнне Схуднець. ••• На лапці не аб'ехаць — не так проста і лёгка абвесці каго-н. Свет аб'ехаць — пабыць усюды, у розных месцах.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com