першы

тлумачэнне слова:

  першы, -ая, -ае.
    1. лічэбнік парадкавы лічэбнік да адзін. Першы дом з краю. Першае паўгоддзе. Першы том. Першы параграф. ▪ Першы прывал на паходзе быў назначан у фальварку Віркуцце. Колас. // толькі множны лік Пачатковыя ў радзе пералічаных прадметаў. Першыя кіламетры дарога ішла лесам. Якімовіч. Першыя дні ў гэтым раёне вяліся жорсткія баі. Колас.
    2. у значэнне займеннік першы, -ага, мужчынскі род Ужываецца для абазначэння асобы, прадмета і пад., якія былі названы раней. — Слухай мяне, сынку: ёсць у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах яшчэ адзін конь, гнедай масці, маладзейшы за першага. Якімовіч.
    3. Які з'явіўся крыніцай або аб'ектам дзеяння раней за іншых. Да дошкі першым выклікалі хлопца. ▪ [Алесь:] — Мне давялося быць за мяжой, калі наша краіна першай запусціла спадарожнік. Шыцік. — Перакур! — скамандаваў Лазавік і першы лёг на траву. — Сядай, братва! Хомчанка. // у значэнне назоўнік першае, -ага, мужчынскі род Тое, што адбылося або стала аб'ектам якога-н. дзеяння раней за ўсё. Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала. Лобан. Першае, што кінулася .. [Антону і яго сябрам] у вочы, — нідзе не відаць было саламяных стрэх. Пальчэўскі.
    4. Які з'яўляецца, здараецца, адбываецца ў самым пачатку чаго-н.; першапачатковы. Першае ўражанне. ▪ Вось і першы сонечны прамень бліснуў. Лынькоў. Першыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе. Колас. // Які з'яўляецца пачатковым этапам, ніжэйшай формай чаго-н. Першая фаза камунізма. // Які з'явіўся ўпершыню ў сезоне, новы, ранні (пра з'явы прыроды, расліны і пад.). Першыя замаразкі. Першыя кветкі. ▪ Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі, усцілалі шлях. Мележ. У аконныя шыбы глядзіць першая вясна. Чорны. // Які здарыцца, адбудзецца ў бліжэйшы час. Пры першай магчымасці.
    5. Які раней не існаваў, не ўзнікаў. Першы штучны спадарожнік Зямлі. Першая ў свеце сацыялістычная дзяржава. ▪ Значную з'яву ў гісторыі беларускага тэатра ўяўляе першы беларускі прафесійны тэатр, які насіў назву «Народны тэатр». «Беларусь». // Не спазнаны раней. Першае каханне. ▪ Тут упершыню Лене адкрыўся свет, тут яна спазнала першую радасць і першае гора. Ваданосаў.
    6. Які пераўзыходзіць у якіх-н. адносінах усіх іншых. Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі, — вось якая была Кублікавых Аўгіня. Колас. Сашка так стараецца, што настаўніца дзівіцца: ледзь не першы вучань. Дадзіёмаў. [Юрка:] — Ён тут у нас, брат, цяпер першы грамацей. Якімовіч. // Самы лепшы, выдатны. Першы гатунак. Купэ першага класа. ▪ — Закурвайце... Табак першага сорту. Два гады ляжаў. Чорны. // Самы важны, галоўны. Першы сакратар. Рэчы першай неабходнасці.
    7. Перадавы, вядучы. Ваяваць у першым эшалоне. ▪ На варце краіны, — На сушы, ў марах, — Байцы-камсамольцы У першых радах. Колас. Што будзе з дачкою? Бяда! На работу — першая, але і на гульні таксама. Пестрак.
    8. Які выконвае асноўную партыю ў аркестры, хоры і пад. Першая скрыпка ў аркестры. // Які вядзе асноўную мелодыю, верхні. Першыя галасы хору.
    9. у значэнне назоўнік першае, -ага, ніякі род Рэдкая страва, якая падаецца ў пачатку абеду (суп, боршч і пад.). З'есці першае. ▪ На першае.. [Ніна] зробіць халаднік з яйцом, на другое — рыбу. Лобан.
    10. У граматыцы — які ўказвае, што суб'ектам дзеяння з'яўляецца сам гаворачы. Першая асоба дзеяслова.
    11. у значэнне пабочнае слова першае. размоўнае слова Тое, што і папершае.
    •••
    Першая дапамога глядзі дапамога.
    Першае мая глядзі май.
    З першага знаёмства глядзі знаёмства.
    З першых рук глядзі рука.
    Іграць першую скрыпку глядзі іграць.
    На першы абыходак глядзі абыходак.
    На першы выпадак глядзі выпадак.
    На першы погляд глядзі погляд.
    Не першага веку глядзі век.
    Не першай маладосці глядзі маладосць.
    Не ты (я, ён, яна) першы, не ты (я, ён, яна) апошні — пра складаныя сітуацыі, у якія трапляюць многія.
    Першай гільдыі глядзі гільдыя.
    Першай рукі глядзі рука.
    Першая ластаўка глядзі ластаўка.
    Першы блін камяком глядзі блін.
    Першы крок глядзі крок.
    Першы сустрэчны глядзі сустрэчны.
    У першую чаргу глядзі чарга.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com