тлумачэнне слова:
перацерці, ператру, ператрэш, ператрэ; ператром, ператраце; прошлы час перацёр, -церла; загадны лад ператры; закончанае трыванне, што. 1. Разарваць, раздзяліць на часткі трэннем. Кола перацерла вяроўку. ▪ Калі добрая рыбіна возьмецца і ў час яе не выхапіць, яна можа лёску аб край палонкі перацерці. Савіцкі. 2. Тручы, мнучы, здрабніць, ператварыць у парашок, мяккую масу і пад. Перацерці тытунь. ▪ Замест ложкаў ці нараў у бараку ўздоўж сцяны была паслана салома. Яе збілі, перацерлі на мякіну. Якімовіч. Машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудках торф на муку. Пташнікаў. 3. Расцерці, здрабніць што-н. недастаткова перацёртае яшчэ раз, нанава. 4. Тручы, ачысціць ад кастрыцы ўсё, многае (пра лён, каноплі і пад.). Перацерці лён. 5. Выцерці, зрабіць чыстым або сухім усё, многае. Перацерці ўвесь посуд. ▪ Бабуля папрасіла суседку, і тая памыла падлогу. «А перацерці ўсё, — думае бабуля, — унучак паможа». Юрэвіч. 6. Выцерці, працерці што-н. яшчэ раз, нанава. Перацерці талеркі сушэйшым ручніком.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com