тлумачэнне слова:
пераход, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў пераходзіць — перайсці (у 1-8 знач.). 2. Месца, прыгоднае або прыстасаванае для пераправы цераз што-н. Пераход цераз раўчук. ▪ Вярблюд здаволіўся, ківае галавою: пакуль пяройдзе брод, напіцца можна. Ішак глядзіць на пераход трывожна. Дубоўка. Хай заваліла пераходы, Пячэ марозная імгла, Мы перасілім непагоду, І не такія перашкоды Людская мужнасць браць магла. А. Александровіч. // Месца, прыстасаванае для таго, каб пераходзіць вуліцу. 3. Спецыяльнае збудаванне, якое злучае адно памяшканне або месца з другім; калідор, галерэя. Ісці па цёмных пераходах. Крыты пераход. Падземны пераход для пешаходаў. ▪ На лайнеры пераходы з аднаго класа ў другі былі заўсёды на замку. Лынькоў. 4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які-н. час. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў, аднак на гэты пераход быў затрачаны доўгі летні дзень. Брыль. 5. Момант або месца, дзе што-н. адно пераходзіць у іншае; звяно, што аб'ядноўвае з'явы, якія пераходзяць адна ў другую. Пераход ад зімы да вясны. Качканос з'яўляецца пераходам ад млекакормячых да птушак. Тонкія пераходы фарбаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com