тлумачэнне слова:
ператрэсці, -трасу, -трасеш, -трасе; -трасём, -трасяце; прошлы час ператрос, -трэсла і -трасла, -трэсла і -трасло; закончанае трыванне 1. што. Трасучы, ачысціць (ад пылу, гразі і пад.) усё, многае. Ператрэсці палавікі. 2. што. Змяшаць, трасучы. Ператрэсці сена з саломай. 3. што. Трасучы, перабраць, перагледзець што-н. (звычайна шукаючы што-н.). [Пятрусь] некалькі раз ператрос усе свае кішэні, — ключык як у ваду кануў. Арабей. // пераноснае значэнне размоўнае слова Перабраць у памяці, успомніць што-н. Любіць стары пагаварыць, ператрэсці ў памяці мінулае. Лынькоў. 4. размоўнае слова Зрабіць перагляд з мэтай замены, перабудовы чаго-н.; перасыпаць. Будаўнічая брыгада калгаса ператрэсла Сцяпанаву хату, перасыпала. Пянкрат. А сам [Андрэй] пайшоў на апошнюю вайну і ўжо ніколі не вернецца, каб, скажам, абсадзіць хату ці ператрэсці хлеў. Сіпакоў. 5. каго. размоўнае слова Усхваляваць, устрывожыць да ўзбуджана-нервовага, хваравітага стану. 6. каго-што. Зрабіць вобыск. На вакзале сышчыкі затрымалі.. гімназістаў і ператрэслі іх чамаданы... С. Александровіч. Жаўнеры ператрэслі кожную хату, аблазілі ўсе вышкі і хлявы. Шахавец. 7. безасабовая форма Скончыць, перастаць трэсці. Хворага ператрэсла.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com