тлумачэнне слова:
пераступіць1, -ступлю, -ступіш, -ступіць; закончанае трыванне 1. каго-што або цераз каго-што. Ступіўшы, перайсці на другі бок чаго-н. Пераступіць парог. Пераступіць цераз канаву. ▪ Усё поле было падзелена на загоны, часам такія вузкія, што курыца магла пераступіць. Гурскі. 2. Зрабіўшы крок, перамясціцца куды-н. Пераступіць з аднае сцежкі на другую. // Не сыходзячы з месца, перамяніць становішча ног або перанесці цэнтр цяжару з аднае нагі на другую. Вадзім зірнуў на свае туфлі, нялоўка пераступіў з нагі на нагу. Асіпенка. 3. пераноснае значэнне; што. Парушыць, перасягнуць рубеж, мяжу чаго-н. Пераступіць мяжу прыстойнасці. Пераступіць закон. ▪ Яны стаялі можа хвіліну моўчкі — блізкія і далёкія разам. Ганна раптам паспрабавала пераступіць мяжу, знарок весела, задзірыста ўсміхнулася. Мележ. пераступіць2, -ступлю, -ступіш, -ступіць; закончанае трыванне 1. што. Добраахвотна адмовіцца ад чаго-н. на карысць другога. Пераступіць чаргу. // Ахвяраваць што-н., чым-н. Я лепш сваё пераступлю. ▪ Часам для справы трэба пераступіць свае пачуцці. Няхай. 2. Зрабіць уступку, саступіць. Маці нездаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. «Сціхні, — гаварыў гэты яе знак, — пераступі старому». Кулакоўскі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com