перарваць

тлумачэнне слова:

  перарваць, -рву, -рвеш, -рве; -рвём, -рвяце; закончанае трыванне
    1. што. Разарваць, раздзяліць надвае, на часткі. Перарваць дрот. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Трос перарвала, як нітку. Мележ.
    2. што. Перапыніць, спыніць на некаторы час якое-н. дзеянне, развіццё чаго-н. Перарваць штодзённую работу. ▪ Апошняя вайна надоўга перарвала перапіску паміж сёстрамі. Васілевіч. // што. Парушыць які-н. стан, працэс. Перарваць маўчанне. Перарваць сон. ▪ І раптам песню перарваў гучны і радасны крык. Шамякін. Змрочныя думкі Грыбоўскага перарваў лёгкі трэск галінак. Курто. // каго. Перабіць чыю-н. размову, гутарку. — Хто там? — адразу перарваў сам сябе на няскончаным слове Скуратовіч. Чорны.
    3. што. Разарваць, парваць на часткі ўсё, многае. Перарваць усе ніткі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com