тлумачэнне слова:
перакуліць, -кулю, -куліш, -куліць; закончанае трыванне размоўнае слова 1. каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам; паваліць набок, абярнуць. Перакуліць човен. Перакуліць воз. ▪ Конь ірвануў убок і перакуліў сані. Корзун. // што. Выліць, вываліць змесціва якой-н. пасудзіны, перавярнуўшы, паваліўшы яе. Буйка замітусіўся па кузні, перакуліў вядро вады, і яна разлілася на ўтрамбаваную ботамі зямлю. Даніленка. // каго. Перавярнуць цераз галаву, нізам уверх, на процілеглы бок. Магутная плынь прагна падхапіла .. [Макоўчыка], панесла, упарта стараючыся перакуліць на спіну. Мележ. // каго-што. Нагвуўшы, перакінуць цераз каго, што-н. Перакуліць цераз борт. ▪ Ігнась кінуўся на спіну, падхапіў за ногі Ключэню і перакуліў цераз сябе. Чарнышэвіч. 2. што. Выпіць да дна (чарку, шклянку і пад.). Позірк .. [Рамана] упаў на бутэльку з гарэлкай. Ён, нічога не думаючы, наліў шклянку і перакуліў яе ў рот. Чарнышэвіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com