пераклікацца

тлумачэнне слова:

  пераклікацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне
    1. Абменьвацца гучнымі воклічамі, крыкамі, словамі. Жанчыны і на лодках, і на беразе звонка пераклікаюцца на бойкім палескім дыялекце. В. Вольскі. / Пра птушак і жывёл. Злыя хутарскія сабакі пераклікаліся заядлым брэхам, жудасным і трывожным. Колас. Недзе ў гушчары нягучна пераклікаліся зязюлі. Ваданосаў.
    2. Папераменна гучаць. Цішыня. Толькі сярпы пераклікаюцца: ж-жык! ж-жык! Мележ. Задорна пераклікаліся гудкі паравозаў на вакзале, на таварнай станцыі. Лынькоў. Над .. рэдкімі агнямі горада ізноў пераклікаюцца гудкі заводаў. Брыль.
    3. пераноснае значэнне Мець падабенства, збліжацца сваімі прыкметамі з чым-н. Аднак у мастацкім асэнсаванні тэмы працы Купала стаіць бліжэй да Някрасава і Багушэвіча, чым да Кальцова, і пераклікаецца з Горкім. Івашын. З трапяткое, засмучанасцю гэтых колішніх радкоў маладога Паўлюка Труса пераклікаецца сёння ўзмужнелая ліра М. Лужаніна. Лойка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com