тлумачэнне слова:
перакінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; закончанае трыванне 1. Штуршком, махам перамясціцца цераз каго-, што-н. куды-н. Лабановіч хутка перакінуўся на двор пана падлоўчага цераз невысокі плот, які адгароджваў двор школы ад двара пана падлоўчага, і пастукаў у дзверы. Колас. Перакінуліся на той бок высачэзнага плота адзін за другім тры цені. Васілевіч. 2. Хутка перайсці, распаўсюдзіцца па што-н. Пажар абняў адразу паўсяла. Ён перакінуўся на гумны, на сады. Танк. Але вецер дзьмуў у напрамку дома, і полымя з хвіліны на хвіліну магло перакінуцца і на яго. Васілёнак. У кастрычніку 1905 года пачалася стачка на чыгунцы, пасля перакінулася на фабрыкі і заводы. С. Александровіч. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Перайсці на чый-н. бок, стаць прыхільнікам каго-, чаго-н. іншага. Перакінуцца ў лагер рэакцыі. ▪ Потым Фабіян перакінуўся да нямецкіх фашыстаў і служыў ім з сабачай адданасцю. Новікаў. 4. Хутка і ў кароткі тэрмін перамясціцца на другое месца. Цэлыя часці Чырвонай Арміі зняліся з.. [Заходняга] фронту, каб перакінуцца на поўдзень. Колас. // размоўнае слова Перайсці да іншай тэмы гутаркі, размовы. [Вера Андрэеўна] бачыла, што спрэчка перакінулася на іншае, адышла ад галоўнага, што так хвалявала яе. Арабей. 5. Быць пакладзеным упоперак чаго-н. для праезду, пераходу. Праз ручаёк.. перакінуўся мосцік. Скрыган. // пераноснае значэнне Пралегчы цераз што-н. Цераз раку перакінуўся доўгі, крывы цень вярбы. Асіпенка. 6. чым. Кінуць што-н. адзін другому. Перакінуцца мячыкам. // пераноснае значэнне У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: адказаць на чый-н. зварот, дзеянне падобным дзеяннем, абмяняцца (словамі, поглядам і пад.). Перакінуцца жартамі. Перакінуцца словамі. // у што. размоўнае слова Згуляць з кім-н. (у карты, лато і пад.). 7. размоўнае слова Перакуліцца, перавярнуцца на процілеглы бок. Воз перакінуўся ў канаву. Нахіліўся човен і перакінуўся ўверх дном. 8. у каго-што. У казках — ператварыцца пры дапамозе чараў у каго-, што-н.; перавярнуцца. Перакінуўся чорт у парабка ды пайшоў да пана. Якімовіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com