тлумачэнне слова:
перавярнуць, -вярну, -вернеш, -верне; закончанае трыванне 1. каго-што. Павярнуць процілеглым бокам, павярнуць з аднаго боку на другі. Па меры таго, як Віктар чытаў [ліст], твар яго то чырванеў, то рабіўся бледным. Ён хуценька перавярнуў ліст і глянуў на подпіс. Даніленка. [Маці] дастала з печы скавародку, перавярнула аладку на другі бок. Брыль. // Перакуліць. Фурман усю ўвагу аддаваў на тое, каб не перавярнуць саней. Бядуля. 2. пераноснае значэнне; што. Рэзка, карэнным чынам змяніць што-н. Гэты папрок перавярнуў усё ў маёй душы. Дуброўскі. 3. што. Бязладна раскідаць, перабіраючы што-н. у пошуках чаго-н.; ператрэсці. [Гануля] перавярнула ўсе рэчы і так-такі нічога не знайшла. Гурскі. Партызан не знайшлі, хоць і перавярнулі ўвесь гарадок. Шамякін. 4. каго-што ў каго-што. Пераканаўшы, схіліць да якіх-н. змен, перамен. Перавярнуць у сваю веру. // У казках і народных павер'ях — ператварыць у каго-, што-н. з дапамогай чараў. Перавярнуць у ваўка. 5. што. размоўнае слова Змяніць, сказіць сэнс, змест чаго-н., падаць што-н. у скажоным выглядзе. Што я чуў, дык пераверне, І пайшла пісаць губерня, Бо даўгі яго язык Да спакою не прывык. Крапіва. // каго. Выдаць за каго-н. іншага. — Вось табе і на: з сваяка ды ў госця перавярнулі, — жартаваў Хлор. Гартны. 6. што і чаго. размоўнае слова Выканаць вялікі аб'ём работы. Трэба перавярнуць гару кніг, каб дазнацца, што з чым параўноўваецца. Лужанін. — Эх ты, белалобы! Колькі трэба будзе перавярнуць работы. Паслядовіч. ••• Горы перавярнуць — выканаць вялікую работу. Перавярнуць уверх дном — тое, што і перавярнуць усё на свеце. Перавярнуць (увесь) свет — зрабіць нешта незвычайнае, немагчымае. Перавярнуць усё на свеце — а) змяніць усё карэнным чынам; б) прывесці ўсё ў хаатычны стан.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com