тлумачэнне слова:
пераадолець, -ею, -ееш, -ее; закончанае трыванне, каго-што. 1. Дабіцца перамогі ў барацьбе. Пераадолець ворага. 2. Справіцца з якімі-н. цяжкасцямі, перашкодамі. Пераадолець адставанне. Пераадолець перавал. ▪ — Цяжкавата Міхасю даецца тэхніка, але ж .. ён усё пераадолее і свайго даб'ецца. Кулакоўскі. Магутная машына звярнула з дарогі, упэўнена пераадолела канаву і рушыла проста на нас. Шыловіч. // Асіліць (дыстанцыю, адлегласць і пад.). І Міцьку здаецца, што так яны і да вечара не пераадолеюць тых дзесяць кіламетраў, што аддзяляюць яго ад калгаса. Лупсякоў. 3. пераноснае значэнне Перасіліць, перамагчы ў сабе якія-н. пачуцці, жаданні і пад. Пераадолець страх. Пераадолець знямогу. ▪ [Мацвей:] — Я і сам гэта, Андрэй, ведаю, а вот пераадолець сябе — не магу. Лобан. 4. Атрымаць перавагу, узяць верх. Пачуццё абавязку пераадолела страх.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com